|
|
||||||||
|
|
Беларусь
Беларускі пераклад рамана Чарльза Дыкенса "Олівер Твіст" прадставіла выдавецтва "Галіяфы" АРО объявила «Рейтинг креативности рекламных агентств» за 2010 годЧто сказал топ-менеджмент "Оболони" журналистам из Беларуси?Брыфінг начальніка ўпраўлення інфармацыі МЗС Андрэя Савіных - 2 снежня
|
Новости
Беларусь
Беларускі пераклад рамана Чарльза Дыкенса "Олівер Твіст" прадставіла выдавецтва "Галіяфы"Нядаўна ў пасольстве Вялікабрытаніі ў Мінску выдавецтва "Галіяфы" прадставіла раман англійскага пісьменніка Чарльза Дыкенса "Олівер Твіст" у перакладзе на беларускую мову Яўгена Бяласіна. "Я думаю, гэта сапраўды падзея, што такі знакавы твор выйшаў па беларуску", — сказаў адказны за выпуск кнігі Зміцер Вішнёў. Са свайго боку, пасол Вялікабрытаніі Розмары Томас адзначыла: "Я рада, што беларускія чытачы цяпер змогуць ацаніць гэты цудоўны раман у перакладзе Яўгена Бяласіна". "Сёння я проста шчаслівы тым, што гэтая кніжка будзе для беларускіх дзяцей", — сказаў перакладчык. Ён паведаміў, што ў 1993 годзе выдавецтва "Мастацкая літаратура" даручыла яму заняцца перакладам рамана "Олівер Твіст". Паводле слоў Бяласіна, прапанова была зроблена ў сувязі са стратэгічнай мэтай падрыхтоўкі корпуса тэкстаў для выкладання літаратуры ў школе. Ён адзначыў, што рыхтаваў пераклад два з паловай гады, прысвячаючы яму па некалькі гадзін працы тры-чатыры дні на тыдзень. Аднак калі пераклад быў завершаны, у выдавецтве Бяласіну паведамілі, што адказныя рэдактары звольненыя і ў новыя выдавецкія планы кніга не патрапіла. Такім чынам, беларускі "Олівер Твіст" атрымаўся "незаконнанароджаным", сказаў перакладчык. Бяласін паведаміў, што ў 2001 годзе яго пазбавілі пасады выкладчыка ў Брэсцкім дзяржаўным педагагічным універсітэце. Гэта было звязана з тым, што "культура і палітыка мяшаюцца ў адно, і калі працуеш у культуры, аказваецца, што ты ў палітыцы", адзначыў перакладчык. Толькі ў 2004 годзе Бяласіну, паводле яго слоў, удалося "звесці ў адно чатыры ключавыя моманты і фактары", а менавіта: знайсці час, каб перавесці 800 друкаваных старонак у электронную форму і перакласці тэкст з "тарашкевіцкага" на нарматыўны варыянт беларускага правапісу, знайсці грошы, знайсці выдаўца і знайсці ілюстратара для кнігі — ім выступіў Анатоль Тадорскі. Паводле інфармацыі Зміцера Вішнёва, у наступным годзе выдавецтва "Галіяфы" мае намер апублікаваць пераклад на беларускую мову кнігі англійскага пісьменніка Льюіса Кэрала "Аліса ў краіне цудаў". Выданне ўжо з'явілася на паліцах кнігарні "Галіяфы" (Падземка, пр-т, Незалежнасці, 43). Антон Тарас, БелаПАН. 26.12.2010 |
|||||||
|
||||||||